Усе навіны

Альшэўскі пасля 3:2 над «Нёманам»: «Лiк не павінен быў быць такім»

26 лістапада, 21:36
1

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Нёманам» (3:2).

– Добрая гульня. Дакладней, цікавая для гледачоў: было ўсё, толькі пенальці не хапала. Па зместу – крыху вышэй сярэдняга, эпізодамі не вельмі. Па страсці – на ўзроўні. Добра, што ў канцы года ёсць такія гульні, якія даюць пэўны шлейф да наступнага сезона.

Маглі прапусціць больш, маглі забіць у нейкі момант. Лiк не павінен быць такім. «Нёман» меў моманты, мы мелі перадумовы да момантаў. Дзякуй работнікам стадыёна за тое, што падрыхтавалі поле, якое было нядрэнным для такой пары года, – сказаў Альшэўскі.