Усе навіны

Прэзідэнт Літоўскай федэрацыі футбола Станкявічус: «Мы сапраўды здольныя абгуляць беларусаў»

27 лістапада, 20:01
3

Прэзідэнт Літоўскай федэрацыі футбола Эдгарас Станкявічус падзяліўся меркаваннем аб шанцах у супрацьстаянні са зборнай Беларусі.

У сакавіку 2024 года каманды павінны правесці стыкавыя матчы за права застацца ў дывізіёне С Лігі нацый.

– Думаю, мы сапраўды здольныя абгуляць беларусаў і застацца ў дывізіёне С, – сказаў Станкявічус.