Усе навіны

«Энергетык-БДУ»: «Хочам перадаць прывітанне ўсім тым, хто ўсяляк спрабуе зрабіць так, каб людзі забылі сезон-2022»

27 лістапада, 22:03

Прэс-служба «Энергетыка-БДУ» ў гадавіну атрымання сярэбраных медалёў чэмпіянату Беларусі-2022 нагадала аб гэтым сваім прыхільнікам.

Нагадаем, 11 траўня КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.

– Роўна год таму асноўная каманда атрымала свае сярэбраныя медалі, а дублёры – чэмпіёнскі кубак. Гістарычны дзень у гісторыі нашай каманды!

Мы ж хочам перадаць палымянае прывітанне ўсім тым, хто ўсяляк спрабуе зрабіць так, каб людзі забылі сезон-2022. Упэўненыя і ведаем, што нашыя прыхільнікі заўсёды будуць за нас, – гаворыцца ў паведамленні.