Усе навіны

Уладзіслаў Марозаў: «Дынама» чэмпіён, а ў мяне ёсць бамбардзірская спрэчка – спадзяюся, каманда дапаможа мне»

27 лістапада, 23:21
1

Форвард мінскага «Дынама» Уладзіслаў Марозаў пасля матчу з «Белшынай» (4:0) падзяліўся ўражаннямі ад чэмпіёнства і выказаў надзею на працяг барацьбы ў гонцы бамбардзіраў.

На яго рахунку 15 мячоў. У форварда «Нёмана» Паўла Савіцкага, які яго пераследуе, 13 галоў.

– Вельмі чакалі кожнага заўзятара. Усе важныя. Гэта адбіваецца на нашай гульні. Лiк пераканаўчы. Перамогу прысвячаем заўзятарам.

У каманды барацьба скончана – мы чэмпіёны. А ў мяне ёсць яшчэ вочная спрэчка. Да мэты каманднай мы дайшлі. Цяпер, спадзяюся, каманда дапаможа і мне. Мы доўга да гэтага ішлі і дашлі. У нас пабудавалася каманда, годная чэмпіёнства. Эмоцыі станоўчыя і не могуць быць іншымі, – сказаў Марозаў у эфіры праграмы «Ясна пра футбол».