Усе навіны

«Шахцёр» прайграў 250-ы матч у вышэйшай лізе

28 лістапада, 17:44

«Шахцёр» пасля матча са «Слуцкам» (3:2) пацярпеў 250-е паражэнне ў вышэйшай лізе.

Баланс гарнякоў у чэмпіянатах (улічваюцца вынікі толькі рэальных матчаў): +466 = 222-250, 1410-921.

Таксама каманда з Салігорска пацярпела чацвёртае паражэнне запар. Апошні раз такое з ім здаралася больш за дзевяць гадоў таму – у жніўні 2014 года.

Нагадаем, што «Шахцёр» пасля 29-га тура займае 13-е месца ў табліцы. На рахунку гарнякоў 6 ачкоў.