Усе навіны

Міхаіл Мархель: «Дэфіцыт міжнародных сустрэч, адбіўся на паразах зборнай Беларусі па футболе (U-19)»

28 лістапада, 18:51

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе (U19) Міхаіл Мархель на пасяджэнні выканкама АБФФ у сваёй справаздачы прызнаўся, што ў адборачных матчах на Еўра не заўсёды хапала канцэнтрацыі ў важных момантах.

«Магчыма адбіўся дэфіцыт міжнародных сустрэч. Магчыма дэфіцыт гульнявой практыкі ў матчах на высокім узроўні», – заявіў Мархель.

Выканкам АБФФ, пасля справаздачы Мархеля, прызнаў пастаўленую перад трэнерам задачу нявыкананай, аднак працу трэнера прызнаў здавальняючай.

Далейшае знаходжанне ў юніёрскай зборнай Міхаіла Мархеля будзе вырашацца кіраўніцтвам АБФФ.

Зборная Беларусі па футболе (U19) займае апошняе месца ў групе 8 адборачнага этапа чэмпіянату Еўропы-2024, каманда мае 3 ачкі пасля 3-х праведзеных гульняў.