Усе навіны

Раман Бягуноў: «Аб'ектыўна, мінскае «Дынама» забіла больш за ўсіх, прапусціла на ўзроўні лепшых. Як пасля гэтага можна нешта казаць?»

28 лістапада, 20:57

Абаронца мiнскага «Дынама» Раман Бягуноў падзяліўся меркаваннем аб чэмпіёнстве.

– Быў моцны ціск на каманду. Як вы з гэтым выходзілі на поле?

– Давайце паглядзім аб'ектыўна. Мы забілі больш за ўсіх, прапусцілі на ўзроўні лепшых каманд і як пасля гэтага можна нешта казаць? Гэтымі словамі яны прыніжаюць нашыя дасягненні. Хацелася б адзначыць гродзенскі «Нёман», які ствараў канкурэнцыю на працягу ўсяго сезона. У іх вельмі добрая каманда, але мы аказаліся мацнейшымі. Думаю, наша перамога над імі была вырашальнай у чэмпіёнскай гонцы.

– Ці згодныя, што роўных мінскаму «Дынама» ў Беларусі зараз няма?

– Вельмі прыемна з усімі гульцамі трэніравацца, таму што прысутнічае канкурэнцыя. Гэта прымушае цябе прагрэсаваць і не апускаць рукі. У нас нават былі выпадкі, калі гуляў адзін футбаліст, а потым у яго нешта не атрымлівалася і яго замяняў іншы без страты якасці. Гэта прыемна для трэнерскага штаба, які ламаў галаву не над тым дзе ўзяць футбалістаў, а каго паставіць у стартавы склад, – сказаў Бягуноў.