Усе навіны

Луіс Энрыке: «Хацеў бы мець у «ПСЖ» трох такіх нападаючых, як Мбапэ»

4 снежня, 09:33

Галоўны трэнер «ПСЖ» Луіс Энрыке распавёў пра залежнасць каманды ад форварда Кіліяна Мбапэ.

Кіліян Мбапэ – найлепшы бамбардзір каманды з 17 галамі, 2-і бамбардзір забіў 4 мячы. Вы не хацелі б больш балансу?

– Я хацеў бы мець трох такіх нападаючых, як Мбапэ, кожны з якіх забіў бы па 17 мячоў, але гэта немагчыма. У мінулым годзе ў нас гулялі тры сусветныя зоркі, паміж якімі размяркоўваліся галы.

У нас шмат гульцоў, якія забівалі. Калі мы прыбярэм Кіліяна, відавочна, у нас не будзе іншага гульца, які забіў бы 17 мячоў, але, магчыма, у нас было б некалькі, якія забілі б па 5, – сказаў Луіс Энрыке.

«ПСЖ» на дадзены момант лідзіруе ў Лізе 1.