Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Прапанова з Турцыі адцягвала Марозава. За яго прапаноўвалі, здаецца, больш за 200 тысяч еўра»

5 снежня, 08:02

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка расказаў аб цікавасці іншых клубаў да форварда Уладзіслава Марозава.

– Так, цікавасць па ім з Турцыі была, але тая сума, якую запытала «Дынама» не задаволіла другі бок.

Пасля еўракубкаў Турцыя адцягвала ўвагу Улада, а яшчэ і агент сваю працу там выконваў.

Маё рашэнне наконт гульнявога часу Уладзіслава ў другім крузе было звязана з Турцыяй, але не таму што ён дрэнна трэніраваўся ці дрэнна гуляў, а таму, што ён на гэта моцна адцягваўся.

– Прапаноўвалі 100-200 тысяч еўра за трансфер?

– Я моцна не паглыбляўся ў падрабязнасці, але, мне здаецца, больш, – сказаў Скрыпчанка.

Па выніках сезона Марозаў стаў найлепшым бамбардзірам вышэйшай лігі. Статыстыка футбаліста па спасылцы.