Усе навіны

Ян Скібскі: «Калі выйдзем у вышэйшую лігу, то «Віцебску» трэба ўмацоўвацца і пакінуць касцяк каманды, каб не быць ліфцёрамі»

5 снежня, 15:10

20-гадовы паўабаронца «Віцебска» (Д2) Ян Скібскі распавёў пра гатоўнасць клуба да вяртання ў элітны дывізіён.

– Клуб гатовы да вышэйшай лізе?

– У нас выдатныя ўмовы ў плане футбольнага развіцця. Уваходзім у топ-5 па інфраструктуры. Кіраўніцтва паставіла мэту выйсці ў вышэйшую лігу. Думаю, калі выйдзем, то нам трэба ўмацоўвацца і пакінуць касцяк каманды, каб не быць ліфцёрамі, – сказаў Скібскі.