Усе навіны

Сеск Фабрэгас: «У мяне наперадзе 30 гадоў трэнерскай кар'еры. Буду ультра-канкурэнтаздольным»

6 снежня, 23:53

Галоўны трэнер «Кома» Сеск Фабрэгас падзяліўся планамі на трэнерскую карʼеру.

«У мяне наперадзе 30 гадоў трэнерскай карʼеры, і я заўсёды буду ўльтра-канкурэнтаздольным. Як і раней, я не магу заснуць, калі трэніроўка прайшла няўдала. Гэта дапамагло мне выйсьці на новы ўзровень. Цяпер я адаптуюся да каманды і спрабую перадаць ёй менталітэт пераможцы.

Цяпер я разумею многія рэчы, нават ахвяры, на якія ішоў мой бацька, працуючы па 12 гадзін у дзень. Раней я жыў лепшым жыццём у свеце, а зараз усё змянілася. Але мне гэта вельмі падабаецца», – сказаў Фабрэгас.

Нагадаем, Сэкс быў прызначаны выконваючым абавязкі галоўнага трэнера «Кома» пасля звальнення папярэдняга коуча – Марэна Лонга. Пад кіраўніцтвам іспанца «Кома» атрымаў дзве перамогі і аднойчы згуляў унічыю. Пасля 15 тураў каманда ідзе 3-ці ў турнірнай табліцы Серыі Б.