Усе навіны

Шкурын упершыню прызнаны найлепшым гульцом месяца ў чэмпіянаце Польшчы

7 снежня, 15:01

Беларускі нападаючы «Сталі» Ілля Шкурын названы найлепшым гульцом месяца ў чэмпіянаце Польшчы. Ён стаў другім гульцом у гісторыі каманды з падобным дасягненнем.

У трох лістападаўскіх матчах Шкурын забіў чатыры мячы.

Гулец месяца чэмпіянату Польшчы выбіраецца капітанамі 18 каманд лігі, 1 голас аддаецца балельшчыкам у сацыяльных сетках. Большасьць прагаласавалі за беларуса.

Поўная статыстыка футбаліста па спасылцы.