Усе навіны

Шанцы «Ман Сіці» на перамогу ў АПЛ упалі з 90.2% да 53.8%

7 снежня, 23:24

Суперкампутар Opta абнавіў разлікі на чэмпіёнскую гонку ў чэмпіянаце Англіі.

У пачатку сезона безумоўным фаварытам быў «Манчэстэр Сіці». Чарговае чэмпіёнства «гараджан» ацэньвалася ў 90.2%, але пасля чатырох матчаў без перамог іх шанцы ўпалі да 53.8%.

Пасля 15 згуляных тураў каманда Пепа Гвардыёлы займае 4-е месца. Адставанне ад «Арсенала» зараз складае 6 ачкоў.

Затое пасля перамог у папярэдніх матчах выраслі шанцы «Арсенала» (22.9%), «Ліверпуля» (20.7%) і «Астан Вілы» (1.2%). Верагоднасць чэмпіёнства «Тотэнхэма», які, як і «Сіці», не можа перамагчы ўжо 4 матчы запар, ацэньваецца ў 0.3:%.

Фота: Opta Analyst