Усе навіны

Кіраўнік АБФФ Шарснёў: «Мне даслалі некалькі лістоў падзякі: «Нарэшце «Дынама» Мiнск – чэмпіён»

8 снежня, 11:18
2

Кіраўнік АБФФ Мікалай Шарснёў падчас ушаноўвання мінскага «Дынама» зачытаў лісты заўзятараў.

– Хачу падзяліцца эмоцыямі тых людзей, якія мне даслалі некалькі лістоў падзякі. Гэтым людзям ужо за 80. Яны мяне не ведаюць, я іх не ведаю.

«Паважаны Мікалай Мікалаевіч. Нарэшце мы дачакаліся. 19 гадоў мы чакалі гэтага моманту і сёння «Дынама» – чэмпіён».

19 гадоў людзі чакалі гэтага! Гэта вашы, адданыя заўзятары, якія заўзелі ў свой час, перажывалі, не гублялі надзею дажыць да таго моманту, калі любiмая каманда стане чэмпіёнам, – сказаў Шарснёў.