Усе навіны

Гулец «Віцебска» Скібскі: «Шмат сышло эмоцый, сіл. Цяпер будзем адпачываць»

9 снежня, 20:05

Паўабаронца «Віцебска» Ян Скібскі падзяліўся меркаваннем аб стыкавым матчы супраць «Энергетыка-БДУ» (1:0). Каманда вярнулася ў вышэйшую лігу.

– Цяжкі матч, сезон. Шмат сышло эмоцый, сіл. Цяпер будзем адпачываць.

– Пасля першага матчу былі думкі, што не зможаце выйсці ў вышэйшую лігу?

– Не, нават не думалі пра гэта. Спакойна рыхтаваліся.

– Якія словы трэнеры знаходзілі перад гульнёй?

– Тут не трэба было нічога казаць. Нават усталёўка ўсяго хвіліну доўжылася.

– Рашэнне правесці матч у манежы правільнае?

– Так. У першым матчы было бачна, што складана гуляць у футбол. Сёння ж было класна. Добры антураж, шмат барацьбы, – сказаў Скібскі.