Усе навіны

Гулец «Віцебску» Скібскі пра вырашальны матч ў -6: «Футбол не быў падобны на футбол»

11 снежня, 00:24

Паўабаронца «Віцебску» Ян Скібскі падзяліўся меркаваннем пра стыкавы матч супраць «Энергетыка-БДУ» (1:0). Каманда вярнулася ў вышэйшую лігу.

Першы матч праходзіў пры -6.

«Умовы надвор’я, поле само. Там нават не быў падобны футбол да футбола. А тут, у манежы ўсё атрымлівалася ў абедзвюх каманд.

Я хачу сказаць вялікі дзякуй балельшчыкам футбольнага клуба «Віцебск», таму што яны на працягу ўсяго сезона падтрымлівалі нас, прыходзіла шмат людзей.

Тут і балельшчыкі, і інфаструктура, і акадэмія. Шмат маладых выхаванцаў. Нават калі ўзяць за апошнія пяць гадоў, некалькі чалавек гуляюць у нацыянальнай зборнай. Так што «Віцебск» павінен быць у вышэйшай лізе.

Зразумела, што ў кожным разе трэба ўмацоўвацца. Таму што мы практычна ўвесь сезон адны стартавым складам гулялі. У нас вельмі шмат маладых хлопцаў. У нас усяго пару, так бы мовіць, старых. Таму па-любому трэба будзе мацавацца. І працаваць», – сказаў Скібскі.