Усе навіны

Гвардыёла, Індзагі і Спалеці прэтэндуюць на званне найлепшага трэнера года па версіі ФІФА

13 снежня, 18:00

ФІФА назвала тройку прэтэндэнтаў на званне найлепшага трэнера года.

У спіс увайшлі Пеп Гвардыёла («Манчэстэр Сіці»), Сімоне Індзагі («Інтэр») і Лучана Спалеці («Напалі»/зборная Італіі).

Гвардыёла ў мінулым сезоне разам з «Ман Сіці» выйграў Лігу чэмпіёнаў, АПЛ і Кубак Англіі. Індзагі выйграў з «Інтэрам» Кубак Італіі і дайшоў з камандай да фіналу ЛЧ.

Спалеці разам з «Напалі» стаў чэмпіёнам Італіі, а таксама вывеў зборную Італіі на Еўра-2024.