Усе навіны

Уладзіслаў Марозаў: «Дынама» – зараз найлепшая каманда краіны, забраўшы не толькі футбольныя ўзнагароды, але і каляфутбольныя»

13 снежня, 22:38

Нападнік мінскага «Дынама» падвёў вынікі мінулага сезону.

«Сезон атрымаўся добрым для мяне і для каманды, таму ўражанні станоўчыя. Дасягнулі тое, чаго хацелі і ў прынцыпе сённяшні вечар паказаў, што мінскае «Дынама» – зараз найлепшая каманда краіны, забраўшы не толькі футбольныя ўзнагароды, але і каляфутбольныя. Таму віншую ўсіх хто мае дачыненне да «Дынама», хто заўзее за нас. Усіх віншую. Мы доўгачаканыя чэмпіёны!» – сказаў Марозаў.