Усе навіны

Сяргей Ігнатовіч: «Скажу шчыра, пасля перамен у «Шахцёры» мы спачатку не разумелі, як будзем гуляць і што будзе далей»

15 снежня, 09:45

Галкіпер «Шахцёра» Сяргей Ігнатовіч падвёў вынікі сезона.

– Канкурэнцыя ў «Шахцёры» была сур'ёзная, бо і Сярога Чэрнік, і Ігар Малашчыцкі – брамнікі, якія гатовыя былі змагацца за месца ў складзе. І гэтая барацьба прыносіла плён – хаця б у выглядзе таго, што трымала ў тонусе.

Ніякага паслаблення ў такой сітуацыі і дапусціць было нельга. Чэрнік шмат разоў перамагаў у чэмпіянаце Беларусі, прызнаваўся яго найлепшым варатаром. Увогуле тое, што ў Салігорску меліся добра падрыхтаваныя футбалісты, пайшло на карысць і клубу, і мне. Узгадайце, як выдатна ў апошнім матчы з БАТЭ згуляў Малашчыцкі.

Рашэнне аб тым, як і што рабіць клубу, зразумела, прымалі не гульцы. Прадалі Карпіцкага, Глеба Шаўчэнку, Паўла Забеліна. Мілаш Дрынчыч сышоў з-за таго, што не меў гульнявой практыкі. З'ехаў Дамінік Дзiнга. Як і Антон Шрамчанка – ён і кіраўніцтва да кансэнсусу прыйшлі і расталіся.

Скажу сапраўды, пасля такіх змен мы спачатку не разумелі, як будзем гуляць і што будзе далей. У той жа час у нас заставалася шмат гульцоў, няхай і неабстраляных, каб спакойна працягваць сезон. Проста выконваеш абавязкі без аглядкі на знешнія фактары. Трэба адказваць найперш за сябе, – сказаў Ігнатовіч.