Усе навіны

Молаш пра 2:1 з «Мінскам»: «Тарпеда-БелАЗ» не быў падобны да сябе. Імгненне – і ўсё перавярнулася. Здымаю капялюш перад сваімі хлопцамі»

3 траўня, 23:31

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш падзяліўся эмоцыямі ад валявой перамогі над «Мінскам» (1:2) у 7-м туры ЧБ.

«Дзесьці гульня нам не ўдалася ў плане зместу, нейкага малюнка. «Мінску» трэба аддаць належнае: яны добра абараняліся. Мы мала стваралі моманты. Наша каманда сёння не была падобная да сябе. Чаму? Будзем разбірацца. Для любога трэнера і клуба шчасце, калі ты забіваеш два галы ў дадатковы час. Характар, калектыў у нас ёсць. Гэта трэба прызнаць і разумець, што для заўзятараў гэты матч выдаўся суперскім. Спадзяюся, што мы заўсёды будзем праяўляць характар, але пажадана гэта рабіць раней. Футбол тым цікавейшы, што гэтая маладая і амбіцыйная каманда, думаю, яшчэ шмат з каго збярэ скальпы. Добрая каманда і трэнерскі штаб. Я вельмі задаволены сённяшняй выязной перамогай. Рухаемся па дыстанцыі.

У нас у тым годзе было «500 тысяч» нічыіх, а тут 0:1 прайгравалі. Задаволены, што ў гэтай гульні выйшла так. Жадаў, каб гэта гушчару адбывалася, паказвалі такі характар. Ёсць пэўныя моманты. Будзем разбірацца ўсярэдзіне, чаму менавіта так. Калі два галы так хутка прыходзяць... Футбол такая штука, калі ад смутку да радасці адзін крок. Імгненне м і ўсё перавярнулася. Здымаю капялюш перад сваімі хлопцамі», – заявіў Молаш.