Усе навіны

Аляксей Сытаў: «Адмена ліміту не павінна нанесці нейкай глабальнай шкоды беларускаму футболу»

15 снежня, 12:42

В.а. старшыні «Мінска» Аляксей Сытаў падзяліўся меркаваннем аб адмене ліміту на маладых футбалістаў у чэмпіянаце Беларусі.

– Калі паглядзець, як у апошнія наколькі гадоў развіваюцца падзеі, то адмена лімітаў ніяк не тычыцца нашага клуба. Таму што па стане на сённяшні дзень, напэўна, 95 працэнтаў гульцоў падыходзяць пад гэты ліміт. Такі шлях быў выбраны нашай камандай і, зыходзячы з усіх умоў, такога шляху мы і будзем прытрымлівацца.

І, вядома, апроч сваіх гульцоў мы глядзім і на іншых маладых рабят з усіх каманд. Калі яны выкажуць жаданне і іх задаволяць нашы фінансавыя ўмовы, то будзем рады іх бачыць.

– А ці пойдзе адмена ліміту на карысць беларускаму футболу ў цэлым?

– Гэта пакажа час. Але я лічу, што адмена ліміту не павінна нанесці нейкую глабальную шкоду. Усё ж маладыя гульцы павінны разумець, што месца ў складзе трэба зарабляць, яно ім не гарантавана. Думаю, што гэтыя 15-20 гульцоў, якія трапляюць пад ліміты, яны могуць даказаць сваё месца ў складзе. Хаця, паўтаруся, што ўсё пакажа толькі час. І ўжо потым можна будзе зрабіць нейкія высновы і прааналізаваць, – сказаў Сытаў.