Усе навіны

Трэнер тульскага «Арсенала» Старажук: «Даўно сачылі за Бахарам і Вакулічам»

15 снежня, 14:50

Галоўны трэнер тульскага «Арсенала» (Расія, Д2) Аляксандр Старажук пракаментаваў пераход беларусаў Аляксея Вакуліча і Івана Бахара.

– Рады вітаць Аляксея і Івана ў нашай камандзе. Мы даўно сачылі за хлопцамі, ведаем іх патэнцыял і ўзровень. Ён адпавядае таму, які патрэбны «Арсеналy».

Вельмі добра, што пераходы ўдалося ажыццявіць перад пачаткам збораў, каб хлопцы з першых дзён прывыкалі да нашых патрабаванняў і падышлі да вясенняй часткі першынства максімальна гатовымі, – сказаў Старажук.