Усе навіны

«Дынама» Мiнск: «Скрыпчанка застаецца на пасадзе галоўнага трэнера на сезон-2024»

15 снежня, 20:31

Вадзім Скрыпчанка застаецца на пасадзе галоўнага трэнера клуба на сезон вышэйшай лігі-2024.

«Гэты спецыяліст у мінулым сезоне дапамог споўніцца даўняму жаданню тысяч заўзятараў мінскага «Дынама» – зноў убачыць сваю любімую каманду чэмпіёнам Беларусі.

Верым, працяг будзе! Перад Вадзімам Скрыпчанкам стаяць не менш амбіцыйныя задачы – не сумняваемся, наш найлепшы трэнер захавае ранейшыя матывацыю, працаздольнасць, імкненне дабіцца поспеху», – піша прэс-служба мінскага «Дынама».