Усе навіны

«Барселона» і «Рэал» атрымаюць па 1 млрд еура за ўдзел у новай Суперлізе

16 снежня, 15:33

Кампанія A22 Sports Management, якая стварае новую Еўрапейскую Суперлігу, можа выплаціць «Барселоне» і «Рэалу» па 1 млрд еўра, калі прымуць удзел у турніры.

Гэтыя грошы клубы атрымаюць за лаяльнасць да стварэння турніру з моманту з'яўлення самай першай канцэпцыі. Пры гэтым агульны бюджэт Суперлігі складае 15 млрд еўра.

У красавіку 2021 года 12 еўрапейскіх топ-клубаў аб'явілі аб стварэнні Еўрапейскай Суперлігі. Праект раскрытыкаваў УЕФА, футбольныя лігі і заўзятары. Пасля гэтага практычна ўсе клубы-заснавальнікі пакінулі лігу акрамя «Рэала» і «Барселоны».

Далейшы лёс Еўрапейскай Суперлігі залежыць ад рашэння суда ЕС па антыманапольным іску ў дачыненні да УЕФА і ФІФА. Паседжанне адбудзецца 21 снежня.