Усе навіны

Хаві: «Барселона» можа зараз быць адной з найгоршых камандаў Еўропы па завяршэнні нападаў»

17 снежня, 14:45

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві пракаментаваў нічыю з «Валенсіяй» (1:1) у Ла Лізе.

«Мы заслужылі перамагчы, зрабілі ўсё для гэтага. Што адбылося за апошнія тыдні з пункту гледжання эфектыўнасці – паўтарылася. Гэты матч шмат у чым паказвае наш сезон. Трэніруем завяршэнне нападаў, але яно залежыць ад упэўненасці гульцоў.

Можам зараз быць адной з самых дрэнных каманд Еўропы па завяршэнні нападаў. Вельмі засмучаны пасля матча з «Валенсіяй», – сказаў Хаві.

«Барселона» не змагла выйграць у 3-м матчы запар. Каманда знаходзіцца на 3-й пазіцыі ў Ла Лізе. Наступны матч – 20 снежня дома супраць «Альмерыі», каляндар тут.