Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Нёман» падобны на «Атлетык» з Більбаа, мы стараемся прыцягваць пераважна сваіх»

18 снежня, 18:35
3

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч распавёў пра камплектаванне каманды.

– Чаму ў трэнерскім штабе ўсе, акрамя вас і Скарабагацькі, гродзенскія? Гэта супадзенне або прынцыповая пазіцыя?

– Што тычыцца калектыву, то «Нёман» падобны на «Атлетык» з Більбаа, у якім гуляюць свае, баскі. І мы стараемся прыцягваць пераважна сваіх. Ёсць пэўная ўнутрыклубная палітыка, што ў нас шэсцьдзесят працэнтаў футбалістаў з Гродна і вобласці. Калі клуб, кіраўніцтва гораду і вобласці прытрымліваюцца правільнай стратэгіі, то яна рана ці позна прывядзе да поспеху.

Мы з памочнікамі стварылі ў Гродне сапраўдны футбол. Я як галоўны трэнер не кінуў сваіх людзей. Яны ўсе мае сябры, але мы дакладна ведаем, чаго хочам і якім чынам дамагчыся выніку для мясцовага футбола. Таму вось так, разам, мы да гэтай мэты і рухаемся, – сказаў Кавалевіч.