Усе навіны

Месі падзяліў з бягухай Касетай узнагароду спартыўнай персоны года ў Аргенціне

21 снежня, 15:41

Нападаючы «Інтэра» Маямі Ліянель Месі прызнаны лепшым спартсменам Аргенціны 2023 года ў рамках цырымоніі «Залатая Алімпія».

Гэтае званне футбаліст падзяліў з лёгкаатлеткай Белен Касетай, якая ўстанавіла рэкорд Паўднёвай Амерыкі па бегу на 3000 метраў з перашкодамі.

Узнагарода штогод прысуджаецца Асацыяцыяй спартыўных журналістаў краіны. Падзелу на «найлепшага спартсмена» і «найлепшую спартсменку» няма. Гэта трэці выпадак, калі пераможцамі аб’явілі двух намінантаў.

Месі чацвёрты раз стаў лаўрэатам гэтай узнагароды. Раней ён прызнаваўся лепшым спартоўцам Аргентыны ў 2011, 2021 і 2022 гадах. Таксама ён атрымаў прыз найлепшаму футбалісту года.

Статыстыка 36-гадовага форварда тут.