Усе навіны

Вітор Роке: «Барселона» будзе змагацца за перамогу ў Лізе чэмпіёнаў»

29 снежня, 21:50

Навічок «Барселоны» Вітар Роке распавёў, як апынуўся ў каталонскім клубе і падзяліўся мэтамі на астатак сезона.

– Пра што вы падумалі, калі «Барса» праявіла цікавасць да вас?

– Спачатку я не паверыў. Потым усё стала больш сур'ёзна, і я пагутарыў з татам. Калі ўсё пацвердзілася, я быў вельмі шчаслівы, бо спраўджвалася мая мара.

– Што вас пераканала?

– Я ўсё жыццё хварэў за «Барсу». І гэта быў адзіны мой варыянт.

Гэта найлепшы клуб свету, я заўжды марыў тут гуляць. Мае куміры Рамарыё і Неймар гулялі за гэтую каманду і напісалі тут гісторыю. Прыемна будзе абараняць гонар гэтай футболкі.

– Пачынаецца новы этап. Якімі, па-вашаму, павінны быць нашыя мэты да канца сезона?

– У Ла Лізе мы заўсёды імкнемся забрацца на вяршыню, наколькі гэта магчыма. Будзем змагацца за перамогу ў Лізе чэмпіёнаў. Бо, як вядома, тут у «Барсе» патрэбны толькі перамогі.

На асабістым узроўні я хацеў бы ўклад у поспехі каманды. Зраблю ўсё магчымае, каб дапамагчы партнёрам, – сказаў Роке.

«Барселона» заплаціла «Атлетыка Паранаэнсе» 40 мільёнаў еўра за бразільскага нападніка. Усе трансферы каталонцаў тут.