Усе навіны

Радзівонаў пасля арэнды з мінскага «Дынама» застаўся ў «Іслачы»

3 студзеня, 21:24

23-гадовы абаронца Кірыл Радзівонаў працягне кар'еру ў «Іслачы». Ён падпісаў паўнавартасны кантракт з клубам з Мінскай вобласці на адзін год.

У сезоне-2023 ён выступаў за «Іслач» на правах арэнды з мінскага «Дынама». У вышэйшай лізе ён правёў 20 матчаў.