Усе навіны

Прэзыдэнт «Сталі» Клімек: «Шкурын хоча забіць 6-8 мячоў у другой частцы чэмпіянату Польшчы, каб павысіць свой кошт»

9 студзеня, 22:01

Прэзыдэнт «Сталі» Яцэк Клімек пасля падаўжэньня кантракту з беларускім нападаючым каманды Іллёй Шкурыным распавёў пра трансфэрныя прапановы.

– У будучыні Шкурын хоча гуляць за больш высокую зарплату. Калi яму прыйшлося выбіраць паміж быць зоркай «Сталі» ці быць адным з гульцоў іншага клуба чэмпіянату Польшчы, ён абраў першае.

Ілля хоча забіць 6-8 мячоў у другой частцы чэмпіянату, каб яшчэ больш павысіць свой кошт.

– Наколькі я разумею, прапановы, калі і былі, то з польскага чэмпіянату.

– Не толькі, – сказаў Клімек.

У гэтым сезоне Шкурын вызначыўся 8 галамі і 5 вынiковымі перадачамі.