Усе навіны

Дзмітрый Бага: «У ЛЧ «Барселона Б» так БАТЭ вазіла – страшней, чым першая каманда»

11 студзеня, 15:09

Беларускі футбаліст Дзмітрый Бага падзяліўся ўспамінамі пра супрацьстаянне з «Барселонай» у Лізе Чэмпіёнаў.

– Які самы запамінальны матч у тваім жыцці?

– Цяжка так, шчыра, сказаць. Усе класныя. Ведаеш, вось калі мы былі ў «Арсенале» прыватным, трэніраваліся на «Парку Чалюскінцаў», мы тады бралі бутэлькі вады, каб памыцца. А потым ты стаіш з Месі ў падтрыбунцы стадыёна «Дынама». І ты такі: «Ды ладна!».

Класна мы рыхтаваліся ў матчы ў адказ (маецца на ўвазе матч групы Лігі чэмпіёнаў 6 снежня 2011-га, дзе «Барселона» дома разграміла БАТЭ 4:0 – Tribuna.com). Тады «Барселона Б» выйшла [на поле]. Паехалі ў Іспанію, рыхтуемся, Міхалыч [Віктар Ганчарэнка] нам 10 дзён кажа: «Хлопцы, калі мы абыграем «Барселону» зараз, ніхто не будзе глядзець, што гэта «Барселона Б».

У выніку я, мо, на чацвёртай хвіліне першы раз мяч крануў. Там Алькантара ды іншыя нас так вазілі! Страшней, чым першая каманда. Я думаў: «Божухна, куды я трапіў?». Як яны пачалі мяч трымаць! Там, відаць, такая школа з пяцi гадоў, што яны адно і тое ж робяць. Усе аднолькава гуляюць, толькі майкі розныя, – распавёў Бага.