Усе навіны

Аляксандр Чыж: «Пры прыняцці рашэння перайсці ў «Славію» адштурхоўваўся больш ад асобы Біёнчыка»

12 студзеня, 15:27

Экс-абаронца «Тарпеда-БелАЗ» Аляксандр Чыж, які нядаўна перайшоў у «Славію», расказаў, чаму выбраў менавіта гэты клуб.

– Іван Сяргеевіч Біёнчык запрашаў яшчэ ў мінулым годзе. На той момант я прыняў іншае рашэньне. У гэтым годзе патэлефанаваў агент і сказаў, што трэнер па-ранейшаму хоча бачыць мяне ў сваёй камандзе. Я адразу сказаў, што гатоў.

З гэтым трэнерскім штабам буду працаваць упершыню. Упэўнены, што знойдзем агульную мову і я змагу хутка адаптавацца пад той футбол, які нам прапануюць трэнеры. Не хаваю, былі і іншыя прапановы, але пры прыняцці рашэння адштурхоўваўся больш ад асобы трэнера, таму я тут.

– Ці памятаеш матчы са «Славіяй» у мінулым сезоне? Як для цябе прайшлі гэтыя гульні?

– Вядома. Пачатак сезона, і ў нас адразу было два выезды ў Мазыр. Чэмпіянат і Кубак. Тады для нас яны былі ўдалыя ў плане выніку. У гульні чэмпіянату, з 60-й хвіліны мы былі ў меншасці. У другой, кубкавай, я аддаў галявы пас. Мы тады пакінулі вельмі шмат сіл у фізічным плане, бо «Славія» больш кантралявала мяч, – сказаў Чыж.