Усе навіны

Аляксандр Чыж: «Акрамя «Cлавіі», былі іншыя прапановы. Біёнчык запрашаў яшчэ летась»

12 студзеня, 19:01

Навічок «Cлавіі» Аляксандр Чыж распавёў аб пераходзе ў каманду.

– Як узнік варыянт са «Славіяй»?

– Біёнчык запрашаў яшчэ ў мінулым годзе. На той момант я прыняў іншае рашэньне. У гэтым годзе патэлефанаваў агент і сказаў, што трэнер па-ранейшаму хоча бачыць мяне ў сваёй камандзе. Я адразу сказаў, што гатоў.

– Як для цябе праходзіць распачаты працэс падрыхтоўкі да сезону?

– Выйшлі з водпуску, прайшоў першы тыдзень, здалі тэсціравання, хутка паедзем на зборы ў Брэст. Скажам, пакуль ідзе знаёмства з камандай, трэнерамі, працаўнікамі офіса.

Па выніках гэтых дзён магу сказаць, што тут працуюць прыемныя людзі, якія жадаюць дабівацца максімальных вынікаў.

– Ці ішоў ты мэтанакіравана працаваць да гэтага трэнера?

– З гэтым трэнерскім штабам буду працаваць упершыню. Упэўнены, што знойдзем агульную мову і я змагу хутка адаптавацца пад той футбол, які нам прапануюць трэнеры.

Не стану хаваць, былі і іншыя прапановы, але пры прыняцці рашэння адштурхоўваўся больш ад асобы трэнера, таму я тут, – сказаў Чыж.