Усе навіны

«Фіярэнціна» арандавала капітана «Вероны» Фараоні з правам выкупу

13 студзеня, 09:40

Капітан «Вероны» Давідэ Фараоні працягне кар'еру ў «Фіярэнціне», паведамляе інсайдэр Нікола Скіра.

Гаворка ідзе аб арэндзе з правам выкупу. Кантракт быў заключаны на 6 месяцаў з опцыяй падпісання на 2 гады. Футбаліст ужо прыбыў у Фларэнцыю для медагляду, афіцыйная абʼява чакаецца 13 студзеня.

Фараоні быў у сістэмах «Лацыа» і «Інтэра», у якім пачаў прафесійную карʼеру. Выступаў за «Удынезэ», «Уотфард», «Перуджу», «Навару» і «Кратонэ». За «Верону» гуляе са студзеня 2019 года. У гэтым сезоне аддаў 1 галявую ў 11 матчах. Статыстыка 32-гадовага італьянскага правага латэраля – тут.

У чэрвені Фараоні рукой выбіў мяч з лініі варот у матчы за захаванне месца ў Серыі А пры ліку 3:1 – форвард «Спецыі» не забіў пенальці.

Трансферныя навіны Серыі А чытайце – тут.