Усе навіны

Станіслаў Сувораў: «Гульня прайшла нядрэнна, але наперадзе яшчэ шмат працы»

13 студзеня, 19:58

Галоўны трэнер «Шахцёра» Станіслаў Сувораў пракаментаваў перамогу над «Славіяй» (1:0).

– Станіслаў Уладзіміравіч, каманда правяла першую таварыскую гульню гэтага міжсезоння. Што атрымалася, што не атрымалася? Як ацаніць?

– Скажам так, добры тыдзень працы. Нудненькая, цяжкая. Адчуваю, цяжкавата ім, але ў нас выбару іншага няма, трэба працаваць. Гульня прайшла нядрэнна, ёсць даволі шмат добрых эпізодаў, але таксама будзем працягваць працаваць: шмат чаго трэба выправіць, таму працы яшчэ шмат – усё наперадзе.

– Два таймы вы згулялі рознымі складамі. Першапачаткова так планавалі, каб дазаваць нагрузку?

– Вядома, гэта толькі першы тыдзень працы, усё паступова, са старту ірваць не будзем.

– Брамнікі згулялі па 30 хвілін. Чым гэта растлумачце?

– Для іх таксама рацыянальна размеркавалі час у першай таварыскай сустрэчы, але далей будзем даваць больш часу камусьці з хлопцаў, – сказаў Сувораў.