Усе навіны

Крышцiяну Раналду: «Ман Сіці» заслугоўваў выйграць ЛЧ яшчэ два гады таму. З задавальненнем гляджу матчы гэтай каманды».

19 студзеня, 19:35

Форвард «Аль-Насра» Крышцiяну Раналду высока ацаніў выступленні «Манчэстэр Сіці» ў сезоне 2022/23.

– Гэта было ўзрушаюча. Надзвычайны сезон. Віншую «Манчэстэр Сіці», усіх футбалістаў, трэнера.

Яны ўзрушаюча папрацавалі і нарэшце выйгралі Лігу чэмпіёнаў. Па-мойму, яны заслугоўвалі перамагчы яшчэ два гады таму. Час прыйшоў.

Шчыра кажучы, я з задавальненнем гляджу іхнія матчы. У іх вельмі добрая каманда, вельмі добры трэнер, сыстэма гульні. Так што – мае віншаванні.

– Напэўна, вам няпроста пра гэта казаць.

– Не, проста. Яны заслужылі, – сказаў Раналду.