Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Калі дубль «Дынама» пойдзе ў першую лігу, гэта будзе вельмі добра»

19 студзеня, 23:32

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка выказаў сваё меркаванне наконт рэфармавання першынства дублёраў.

«Напэўна, гэта агульнае меркаванне футбольнай грамадскасці. Канечне, канчатковае рашэнне заўсёды за федэрацыяй футбола, але ў цэлым нарада трэнераў і кіраўнікоў клубаў прайшла даволі эфектыўна, даволі прадуктыўна з пункту гледжання прыняцця рашэнняў. Усе выказалі меркаванне, што турнір дублюючых саставаў сябе ў нейкай ступені зжыў.

У нас і так амаладзіўся чэмпіянат, дастаткова шмат маладых футбалістаў не толькі ў вышэйшай лізе, але і ў першай лізе. У цэлым амаладжэнне ўжо адбылося, таму гэтым хлопцам маладым яшчэ і гуляць паміж сабой на першынства дублюючых саставаў у нейкай ступені і неэфектыўна, і нецікава.

Канешне, хацелася б, каб гэта была першая ліга. Але ў той жа час зразумела, што ўсе каманды не пайдуць у першую лігу. Тут ёсць спартыўны момант вельмі важны. І ёсць яшчэ фінансавы бок, які таксама нямала важны. Таму з гэтага пункту гледжання, калі дублюючы склад мінскага «Дынама» пойдзе ў першую лігу, гэта будзе вельмі добра», – сказаў Скрыпчанка.