Усе навіны

Паўлавец працягне кар'еру ў кіпрскай «Карміёцісе»

21 студзеня, 13:33

Беларускі футбаліст Аляксандр Паўлавец аддадзены ў арэнду ў «Карміёцісу» з чэмпіянату Кіпра. Дагавор заключаны тэрмінам да 31 траўня 2024 года.

Правы на футбаліста належаць расійскаму «Арэнбургу», але сезон-2023 Паўлавец правёў у арэндзе ў грэчаскай «Ламіі». Там ён згуляў у 11 матчах, вызначыўся адным голам. Падрабязная статыстыка гульца тут.

«Карміёціса» займае 11-е месца ў чэмпіянаце Кіпра. Адзначым, што ў 2022 годзе трэнерам гэтага клуба быў Аляксандр Хацкевіч.