Усе навіны

Сяргей Гурэнка: «Я гляджу, у нас зараз таварыскія гульні закрытыя. Ад каго вы хаваецеся? Вы што, з глузду з'ехалі?

24 студзеня, 17:10
6

Беларускі трэнер Сяргей Гурэнка падзяліўся меркаваннем пра таварыскія матчы беларускіх клубаў.

– Зараз мы закрытыя. Ну вось аб'ектыўна, у еўракубках мы вылятаем у першых раундах. Пасля ў нас яшчэ ёсць паўза за зборную. Хоць адзін беларускі клуб узяў, дамовіўся з «Лакаматывам», маскоўскім «Дынама»? Што, цяжка зʼездзіць у Маскву? Гэта што трэба нейкія вялікія фінансы, каб згуляць таварыскі матч? Усё роўна, як бы там ні было, у іх чэмпіянат вышэй. Гэта тыя грошы, якія вартыя таго, каб зʼездзіць з імі і згуляць. Калі атрымаецца сюды запрасіць, гэта яшчэ плюс.

Я гляджу, у нас таварыскія гульні зараз. Закрытая гульня. Вы што, з глузду з'ехалі? Ад каго вы хаваецеся, ад сваіх заўзятараў? Чаго хаваць тых гульцоў на праглядзе? Калі б яны былі вартыя...

Для мяне заўсёды першачарговае, што мы ўсё роўна працуем для заўзятараў, колькі б іх ні прыходзіла. Так, няхай спецыялісты глядзяць, іншыя трэнеры прыходзяць, глядзяць. Што такога ты хаваеш? – выказаўся Гурэнка.

Паказаць яшчэ 6