Усе навіны

Дзяржынскі «Арсенал» заяўляецца ў вышэйшую лігу пры падтрымцы маскоўскага «Лакаматыва», клубы дамовіліся аб супрацы

26 студзеня, 17:16

Як стала вядома Tribuna.com, дзяржынскі «Арсенал» заяўляецца ў вышэйшую лігу. Клуб дамовіўся аб супрацоўніцтве з маскоўскім «Лакаматывам».

Па нашай інфармацыі, расіяне ўжо дапамаглі беларускай камандзе аплаціць заявачны ўзнос для ўдзелу ў вышэйшай лізе (яго памер вырас у два разы ў параўнанні з мінулым годам – да 80 тысяч рублёў).

Таксама «Лакаматыў» дапамагае пагашаць даўгі за сезон-2023 і, як кажуць нашыя крыніцы, даў пэўныя гарантыі па падтрымцы «Арсенала» на бліжэйшы год.

Tribuna.com звярталася ў прэс-службу «Лакаматыва», каб даведацца пра дэталі супрацоўніцтва з «Арсеналам», аднак там ніякага каментара не далі.