Усе навіны

Станіслаў Сувораў: «Лопес – хлопец з патэнцыялам, трэба высветліць, ці ёсць магчымасць яго ўзяць»

27 студзеня, 23:03

Галоўны трэнер «Шахцёра» Станіслаў Сувораў распавёў пра замежнікаў, якія знаходзяцца на праглядзе ў клубе.

– Ці вырашылі што-небудзь наконт двух легіянераў, якія сёння прынялі ўдзел у спарынгу з «Мінскам»?

– Вінгер з Тога Жозу Доке правёў за нас толькі першы матч – працягнем глядзець яго на наступным тыдні. Дыега Лопеса бачылі ў справе даўжэй – гэта хлопец з патэнцыялам, але цяпер трэба высветліць, ці ёсць у нас магчымасць узяць яго ў каманду. Калі не – давядзецца вярнуць яго дадому, калі толькі іншы беларускі клуб яго не падхопіць.

– Як хлопец, які прыехаў з Канарскіх астравоў, адчувае сябе ў нашых умовах?

– Цяжка яму, вядома, было ў першыя дні – вельмі вялікі перапад тэмператур. Бо там, адкуль ён прыехаў, +25. Так што ў першыя дні і ногі змёрзлі, і пазногці адпалі... Але яго папярэджвалі, куды ён едзе. На другі тыдзень яму стала лягчэй. Бо і з нашымі хлопцамі маладымі пачаў размаўляць, і я з ім увесь час кантактую.

– Адзенне ў яго хаця б было з сабой для нашага надвор'я?

– Пра гэта можаце не турбавацца. Наш клуб адразу экіпіраваў яго як трэба, – адказаў Сувораў.