Усе навіны

Галкіпер «Цэнтра футбола» Каўрук трэніруецца з «Уралам-2» («Беларускі мінор»)

28 студзеня, 19:34

Галкіпер «Цэнтра футбола» Мацвей Каўрук трэніруецца з «Уралам-2», паведамляе «Беларускі мінор».

У мінулым сезоне 18-гадовы галкіпер выступаў у БАТЭ на правах арэнды, дзе гуляў за дублюючы склад барысаўчан, пасля чаго вярнуўся ў «Цэнтр футбола» і працягнуў кантракт з брэсцскай камандай.

Таксама крыніца паведамляе, што ў брамніка ёсць варыянт працягу кар'еры ў «Дукле» з Д1 Славакіі. «Цэнтр футбола» і «Дукла» вядуць перамовы аб трансферы брамніка