Усе навіны

Клоп хацеў сысці з «Ліверпуля» яшчэ ў мінулым сезоне, у зваротным яго пераканала жонка

28 студзеня, 19:43

Сталі вядомыя новыя дэталі па сітуацыі з рашэннем Юргена Клопа пакінуць пасаду галоўнага трэнера «Ліверпуля» у канцы сезона.

This Is Anfield са спасылкай на журналіста The Times Джонатана Норткрофта паведаміў, што нямецкі спецыяліст быў блізкі да таго, каб сысці яшчэ ў сярэдзіне мінулага сезона – тады ў «мерсісайдцаў» былі гульнявыя праблемы. У зваротным жа яго пераканала жонка –Юрген перагледзеў сваё рашэнне і застаўся, працуючы над «адраджэннем» каманды.

Пра сваё рашэнне і яго змену Клоп у выніку абвясціў на гэтым тыдні ў інтэрв'ю клубнай прэс-службе. Была інфармацыя, што ў клуба пакуль няма канкрэтнага кандыдата на ягоную замену. Што да чутак, то згадваліся Хабі Алонса («Баер») і Раберта Дэ Дзербі («Брайтан»).