Усе навіны

Ігар Крывушэнка: «Калі курс трансфернай палітыкі БАТЭ абвешчаны на моладзь, то мы павінны яго прытрымлівацца»

29 студзеня, 19:09

Галоўны трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка пасля перамогі над «Тарпеда-БелАЗ» (1:0) у рамках турніру «Белазавец» падзяліўся думкамі па фарміраванню складу каманды.

– Якія ў вас думкі па першай гульні?

– Любая перамога дае станоўчыя эмоцыі. Але мы павінны цвяроза падыходзіць да адзнакі нашай гульні. Недахопаў у нас таксама хапала. Атрымалася гульня на тры вынікі, дзе, можна сказаць, удача павярнулася да нас тварам. На фоне перамогі і працуецца лягчэй, асабліва ва ўмовах тых нагрузак, якія атрымліваюць хлопцы.

– Якія задачы ставіце перад камандай на турнір?

– З намі працуюць зараз на зборы каля 30 чалавек. Мне важна ўсіх паглядзець, ацаніць. Вось гэта асноўная задача.

– Учора вы падпісалі Аляксандра Ануфрыева, а ўжо сёння ён забіў пераможны гол. Ацаніце яго пераход. Якую пазіцыю на полі ён будзе займаць у вашай камандзе?

– Гэта ўжо дасведчаны гулец. У плюс яму згуляла і добрая статыстыка па мінулым сезоне. Што ж тычыцца пазіцыі, то ў групе атакі ён можа згуляць на любой: і флангавага гульца, і пад нападаючым, і цэнтрфорварда.

– У гэтае трансфернае акно вы актыўна падпісваеце футбалістаў «Гомеля». Гэта ваша ініцыятыва? Або справа рук Уладзіміра Нявінскага?

– З аднаго боку, Уладзімір Уладзіміравіч іх ведае добра. А з другога – усе гэтыя хлопцы, за выключэннем Іллі Алексіевіча, які не адзін сезон правёў у нашым клубе, – выхаванцы БАТЭ. Важна, што яны вярнуліся да нас ужо ўздужалымі і дасведчанымі гульцамі.

– Пры прызначэнні вас галоўным трэнерам БАТЭ вы казалі, што ў асноўным каманда будзе складацца са сваіх выхаванцаў. Ці можна яшчэ каго-небудзь чакаць?

– Тут такі момант... Трансферная палітыка – яна не заканчваецца ніколі. Думаю, магчымы яшчэ кропкавыя падпісанні. Наконт курсу – калі ён аб'яўлены на моладзь, то мы павінны прытрымлівацца яго.

– У вашай камандзе быў заўважаны цэнтральны абаронца Глеб Крыўцоў. Але сёння ўдзелу ў матчы ён не прымаў... Калі зможам убачыць яго ў справе?

– У нас цяпер каля 6-7 цэнтральных абаронцаў. І мне ўсіх трэба паглядзець. У найбліжэйшых гульнях на турніры вы зможаце яго ўбачыць.

– Можа, яшчэ нехта прыедзе на прагляд?

– Не. Пакуль глядзім на сваіх, – адказаў Крывушэнка.