Усе навіны

Баркоўскі пяройдзе ў брэсцкае «Дынама» («Ухо»)

30 студзеня, 15:39

21-гадовы нападаючы Герман Баркоўскі пяройдзе ў брэсцкае «Дынама». Як паведамляе тэлеграм-канал «Ухо», футбаліст у бліжэйшы час павінен прыбыць у клуб для праходжання медагляду і заключэння кантракта.

Раней паведамлялася аб цікавасці да форварда з боку гродзенскага «Нёмана», мiнскага «Дынама» і БАТЭ.

У мінулым сезоне футбаліст правёў 20 матчаў, забіў 6 мячоў, аддаў адну галявую перадачу. Падрабязная статыстыка па спасылцы.