Усе навіны

«Напалі» не ўключыў Зяліньскага ў заяўку на плэй-оф Лігі чэмпіёнаў

3 лютага, 16:50

«Напалі» абвясціў заяўку на плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

У спіс з 23 гульцоў не ўвайшлі паўабаронцы Дыега Дэме і Пётр Зяліньскі, а таксама арандаваны ў «Астан Вілы» Леандэр Дэндонкер. Затое ў заяўку дадалі зімовых навічкоў Сірыля Нгонжа, Хамэда Траарэ і Паскуале Мацокі.

Па правілах Лігі чэмпіёнаў, у перыяд паміж групавым этапам і плэй-оф клубы могуць дадаць у свае заяўкі да трох гульцоў.

Нагадаем, была інфармацыя, што Зяліньскі блізкі да дасягнення пагаднення з «Інтэрам» па пераходзе на правах вольнага агента летам гэтага года, калі ў паляка скончыцца кантракт з «Напалі».

На стадыі 1/8 фіналу «партэнапеі» згуляюць супраць «Барселоны». Хатні матч адбудзецца 21 лютага, выязны пройдзе 12 сакавіка.