Усе навіны

«Цэнтр футбола» вырашыў не здымаць дзіцячыя каманды з турніраў («Белорусский футбол»)

5 лютага, 18:04

Як паведамляе «Белорусский футбол», «Цэнтр футбола» адклікаў з АБФФ свой ліст, дзе заяўляў пра намеры зняць дзіцячыя каманды з дзіцячых чэмпіянатаў. Пры гэтым, паводле крыніцы, заява клуба аб зняцці з першай лігі застаецца ў сіле.

Нагадаем, у канцы студзеня «Цэнтр футбола» заявіў, што здымае асноўную каманду з першай лігі, а таксама дзіцячыя каманды са сваіх спаборніцтваў.