Усе навіны

БАТЭ з 28 гульцамі адправіўся на збор у Гродна

5 лютага, 18:58

5 лютага БАТЭ пачынае двухтыднёвы збор у Гродне. Пра гэта паведаміла прэс-служба клуба. Акрамя трэніровачнай працы, у рамках збору каманда правядзе дзве таварыскія гульні – з «Лідай» (10 лютага) і «Слуцкам» (17 лютага).

У выязным складзе пад кіраўніцтвам Ігара Крывушэнкі – 28 футбалістаў:

Брамнікі: Вячаслаў Дзергачоў, Уладзіслаў Ігнацьеў, Арсеній Скапец.

Абаронцы: Сідзі Банэ, Шэрыф Жымо, Аляксандр Мартынаў, Мікіта Нескаромны, Ягор Осіпаў, Мацвей Свідзінскі, Віктар Сотнікаў, Руслан Хадаркевіч, Іван Чарных.

Паўабаронцы: Ілля Алексіевіч, Аляксандр Ануфрыеў, Дзяніс Грачыха, Даніла Жульпа, Мікіта Някрасаў, Алег Нікіфарэнка, Павел Пашэвіч, Раман Пілецкі, Андрэй Патапенка, Уладзіслаў Русенчык, Алесь Сахончык, Кірыл Чарнавок.

Нападаючыя: Захар Гіцалеў, Мікалай Мірскі, Аляксандр Шведчыкаў, Аляксандр Шасцюк.

Таксама БАТЭ ўказвае, што абаронцы Анатоль Саннікаў і Аляксей Шалашнікаў, хаўбек Заі Сідзібэ, а таксама нападаючыя Вадзім Кісялёў і Уладзіслаў Арлоўскі на гэты момант працуюць з дублюючым складам.