Усе навіны

Анатоль Байдачны: «Мінскае «Дынама» было б сярэдняй камандай у Д2 Расіі»

6 лютага, 08:18

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі Анатоль Байдачны падзяліўся меркаваннем аб магчымым уключэнні беларускіх каманд у расійскія чэмпіянаты.

– Чэмпіён Беларусі – мінскае «Дынама». Як вы думаеце, на што б яно прэтэндавала ў РПЛ?

– Яно было б сярэдняй камандай у першай лізе.

– Нават не ў прэм'ер-лізе?

– Не.

– Гульцы слабыя?

– Лічу, што так. Вы ж разумееце, калі «Дынама» будзе гуляць у прэм'ер-лізе, мусіць, будуць нейкія іншыя ўкладанні і іншыя гульцы.

– Заўзятары ў Беларусі як бы паставіліся да такога пераходу? Калі б менскае «Дынама» перайшло ў чэмпіянат Расіі, яны б не ўспрынялі гэта як здраду?

– У хакеі ж гуляе мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце КХЛ. Думаю, што цікавасць была б значна большая, чым цяпер, – сказаў Байдачны.