Усе навіны

Заяўкі на ліцэнзію ў Д1 БАТЭ, «Тарпеда-БелАЗ» і «Шахцёра» адкладзены з-за недахопу дакументаў

6 лютага, 17:52

6 лютага ў Доме футбола адбылося пасяджэнне камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ. На ім былі разгледжаны заяўкі футбольных клубаў на атрыманне ліцэнзіі вышэйшай лігі.

Па выніках пасяджэння былі прыняты станоўчыя рашэнні па наступных клубах: мінскае «Дынама», «Нёман», «Мінск», «Віцебск», «Славія», «Гомель», «Дняпро», брэсцкае «Дынама» і «Смаргонь».

Разгляд заявак сямі футбольных клубаў адкладзены да 13 лютага ў сувязі з адсутнасцю асобных дакументаў па фінансавых крытэрыях. Гаворка ідзе пра «Тарпеда-БелАЗ», БАТЭ, «Шахцёр», «Слуцк», «Арсенал», «Іслач» і «Нафтан».